Вы тут

Школьніца ў Пінску напала з нажом на аднакласніц

Пінская школьніца напала з нажом на аднакласніц / pixabay.com

У Пінску вучаніца адной з сярэдніх школ напала з нажом на аднакласніц. Пра гэта ў каментары Sputnik распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Здарэнне адбылося 12 кастрычніка каля 8:45. Па словах Іванюка, 12-гадовая дзяўчынка ў школьнай распранальні параніла нажом дзвюх аднакласніц. Адну параненую шпіталізавалі, другой аказалі дапамогу на месцы.

Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт. Следчыя ўжо агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў і прызначылі неабходныя экспертызы.

"Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Высвятляюцца матывы ўчынку школьніцы", — дадаў Іванюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.