Шэсць тысяч чалавек у Калумбіі агаліліся, каб падтрымаць мір на Зямлі (18+)
![Шэсць тысяч чалавек у Калумбіі агаліліся, каб падтрымаць мір на Зямлі (18+)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/holyja-0706-2.jpeg.webp?itok=APV2h-Dt)
Шэсць тысяч чалавек агаліліся, каб падтрымаць мір на Зямлі. З ідэяй такой інсталяцыі выступіў амерыканскі фатограф Спенсер Тунік. Месцам для інсталяцыі ён выбраў сталіцу Калумбіі — Багату, піша lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail.
Паведамляецца, што акцыя адбывалася пры тэмпературы +7 градусаў паводле Цэльсіі. Гэтая акцыя стала самай маштабнай працай Туніка за шэсць гадоў.
Тунік стаў вядомы дзякуючы таму, што фатаграфуе дзясяткі, сотні і тысячы аголеных людзей.