Шэрыф у штаце Вашынгтон забараніў падначаленым сэкс на службе

Як паведамляе lenta.ru, падставай для загаду стаў выпадак з памочнікам шэрыфа Скотам Кеноерам. Той спачатку быў звольнены за тое, што займаўся сэксам на працы, а затым па рашэнні суда адноўлены на пасадзе. Суддзя палічыў звальненне занадта суровым пакараннем за такую правіну.



Нязовіч баяўся, што гэта рашэнне стане прэцэдэнтам, па якім за сэкс на службе нельга будзе звольніць. Паводле яго слоў, у яго не заставалася іншага выйсця, акрамя як аформіць прадпісанне. Ён вырашыў выразна і ясна данесці да сваіх калег, што такія паводзіны не адпавядаюць этыцы іх прафесіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі