Шапіра: Пра што можна казаць, калі п'яныя хакеісты скочваліся па прыступках

Шапіра: Пра што можна казаць, калі п'яныя хакеісты скочваліся па прыступках

Сямён Шапіра, па якіх падаў у адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі хакея Беларусі,  патлумачыў прычыны правалу зборнай на чэмпіянаце свету ў Даніі.

Шапіра жорстка раскрытыкаваў працу галоўнага трэнера зборнай Дэйва Льюіса, перадае tut.by. "У яго быў трохгадовы кантракт, які заключыў не я. У выпадку разрыву нам давялося б выплаціць яму ўвесь астатні заробак. Гэта вельмі вялікія грошы. Скасаваць дагавор я не мог, хоць, магчыма, і варта было", — са шкадаваннем паведаміў экс-кіраўнік ФХБ.

Згодна з кантрактам, Льюіс мусіў знаходзіцца ў Беларусі ўсяго 100 дзён. Шапіра кажа, што прасіў бываць у краіне часцей, займацца развіццём маладых хакеістаў разам з мясцовымі трэнерамі. Ён ахарактарызаваў Льюіса як "слабога матыватара". 

"Былі выпадкі, калі хакеісты прыязджалі ў стане алкагольнага ап'янення. Пра што можна казаць, калі аднойчы каманда вярталася пасля матчу з Латвіяй і п'яныя гульцы скочваліся па прыступках з другога паверха на першы. Ім плацяць як дарослым, а гуляюць і вядуць яны сябе, нібы дзеці", — заявіў Шапіра на справаздачнай канферэнцыі Федэрацыі хакея 28 чэрвеня.

Па словах Шапіры, цяпер падрыхтавана новая праграма развіцця дзіцячага хакея. Але і гэтую сферу ён жорстка раскрытыкаваў. Па яго словах, дзіцячыя трэнеры не ведаюць ніякіх методыкаў і не вывучаюць адпаведную літаратуру. 

"Мы таксама ўсталявалі відэакамеры на ўсіх трэніроўках. Часам дзіўлюся, калі гляджу і бачу, што па спісах займаецца два-тры дзесяткі дзяцей, а на трэніроўцы іх дзесяць чалавек. Тлумачаць, што, хтосьці захварэў, хтосьці з'ехаў, у кагосьці не атрымалася. Але ўсім нагадаю, што калі лік дзяцей, якія займаюцца, дасягнуты з дапамогай прыпісак — гэта крымінальна караецца", — абурыўся экс-кіраўнік хакея.

Былы старшыня ФХРБ падтрымаў будаўніцтва лядовых палацаў. На яго думку, гэта можа дапаможа развіццю хакея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі