Шамко: Паказанні па мельдоніі ў беларускіх спартсменаў былі дапушчальныя

Шамко: Паказанні па мельдоніі ў беларускіх спартсменаў былі дапушчальныя

Аляксандр Шамко запэўнівае, што любыя допінгавыя падазрэнні і абвінавачванні супраць беларускіх канаістаў і байдарачнікаў беспадстаўныя. Беларусь у гэтай сітуацыі сутыкнулася з несумленнай барацьбой, лічыць спартовы чыноўнік.  

“Нас ставяць у адну лінейку з Румыніяй і Казахстанам, дзе ёсць даказаныя факты спажывання допінгу. Насамрэч паказанні па мельдоніі ў беларускіх спартсменаў былі дапушчальныя. Гэта пацвердзіла Сусветнае антыдопінгавае агенцтва. Таму напрошваецца выснова, што вялася мэтанакіраваная работа па адхіленні ўсёй Федэрацыі, каб яны не маглі выступаць ні на Алімпіядзе, ні на іншых спаборніцтвах. Канкурэнтаў прыбіраюць любой цаной і перад самымі Гульнямі-2016”, — выказваецца міністр спорту.   

Чыноўнік сцвярджае, што ад мінулага алімпійскага цыклу ў Беларусі вялася мэтанакіраваная праца па барацьбе з допінгам.

Шамко прывёў статыстыку. У 2013 годзе ў Беларусі быў зафіксаваны 31 выпадак парушэння антыдопінгавых правілаў. У 2015 годзе такіх выпадкаў было 19.

“І тое падымаліся пробы 2008-2012 гадоў”, — кажа міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі