Шакіра памяняе кар'еру на сям'ю і дзяцей

Калумбійская поп-зорка Шакіра (Shakira) плануе зрабіць паўзу ў кар'еры і наладзіць асабістае жыццё. Па словах 32-гадовай спявачкі, яна марыць стварыць паўнавартасную сям'ю і прысвяціць сябе мацярынству. Як прызналася спявачка, яна жадала б мець як мінімум двух дзяцей.

Новая пласцінка, якая стане першым рэлізам спявачкі за апошнія чатыры гады, будзе прадстаўленая публіцы ў кастрычніку гэтага года. Першым сінглам з альбома, стане песня “Loba” – “Ваўчыца” у перакладзе з іспанскай.

Рэліз сінгла адбудзецца на наступным тыдні.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі