"Шахцёр" выйграў у "Брэста" толькі ў авертайме
![Заўзятары "Шахцёра"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/a8chpwd1akk.jpg.webp?itok=cAV-3Gmq)
Заўзятары "Шахцёра" / vk.com/hcshahterby
У панядзелак у Салігорску прайшоў першы паўфінальны матч беларускай хакейнай экстралігі. "Шахцёр" выйграў у "Брэста" толькі ў авертайме — 5:4 (1:0, 1:3, 2:1, 1:0).
Наступны матч — 27 сакавіка таксама ў Салігорску. Лік у серыі 1:0 на карысць "Шахцёра".
"Гомель" і "Металург" свой першы паўфінальны матч правядуць 26 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.