“Шахцёр” выйшаў на 3 месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
Салігорскі “Шахцёр” выйшаў на 3 месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 1 чэрвеня ў рамках 10 тура “гарнякі” згулялі на выездзе з гродзенскім “Нёманам” і адолелі яго: лік матча — 0:1.
Раней у 10 туры згулялі сталічнае “Дынама” і “Мінск” — перамога дасталася дынамаўцам (1:0), якія цяпер з 23 ачкамі займаюць другі радок у турнірнай табліцы.
Сёння, 2 чэрвеня, пройдуць наступныя матчы гэтага тура: “Тарпеда” (Мінск) — “Дынама” (Брэст), “Дняпро” — “Віцебск”, “Гомель” — “Прамень”, “Гарадзея” — БАТЭ.
Завершыцца тур у нядзелю, 3 чэрвеня матчамі “Іслач” — “Смалявічы” і “Тарпеда-БелАЗ” — “Слуцк”.