Вы тут

"Шахцёр" выйграў у "Іслачы" і ўмацаваў сваё лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

"Іслач" — "Шахцёр" / vk.com/fcshakhterby

Салігорскі "Шахцёр" выйграў у "Іслачы" (1:0) і ўмацаваў сваё лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзіны гол на 4-й хвіліне забіў легіянер Джорджэ Іванавіч. Матч 18-га тура прайшоў у панядзелак у Маладзечне.

У "Шахцёра" цяпер 43 ачкі пасля 15 матчаў, у БАТЭ 39 ачкоў пасля 17-ці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.