Вы тут

"Шахцёр" разграміў "Слуцк", Кавалёў стаў аўтарам хет-трыка

Футбалісты "Шахцёра" / vk.com/fcshakhterby

19 жніўня прайшоў адзін матч 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Салігорскі "Шахцёр" у гасцях разграміў "Слуцк" — 5:0. Тры галы на рахунку паўабаронцы Юрыя Кавалёва. У апошніх двух паядынках першынства гарнякі забілі 11 (!) галоў і ніводнага не прапусцілі.

Пяць матчаў адбыліся раней: "Нёман" — "Іслач" — 1:1, "Энергетык-БДУ" — "Гомель" — 1:1, "Славія" — "Дняпро" — 1:0, "Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0, "Гарадзея" — "Дынама" (Мінск) — 3:1. Паядынак брэсцкага "Дынама" і БАТЭ перанеслі на 25 верасня. 19-ы тур стартуе 23 жніўня.

Лідыруе брэсцкае "Дынама" — 42 ачкі, у БАТЭ 40 ачкоў і матч у запасе, "Шахцёр" мае 37 балаў і таксама матч у запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.