"Шахцёр" пасля перамогі над "Мінскам" працягвае пагоню за БАТЭ

У суботу прайшлі пяць матчаў 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Найбольшая ўвага была прыцягнутая да паядынка "Мінска" і салігорскага "Шахцёра". Сталічная каманда змагаецца за бронзу чэмпіянату з мінскім "Дынама", а салігорцы, забяспечыўшы сабе срэбра, не згубілі шанцы і на чэмпіёнства. Сёння "Шахцёр" атрымаў гасцявую перамогу з лікам 2:1. Цяпер у салігорцаў 63 ачкі, у БАТЭ 66 ачкоў і гульня ў запасе. У панядзелак, 8 лістапада, барысаўчане гуляюць з мінскім "Дынама".

У дынамаўцаў 53 ачкі і гульня ў запасе, у "Мінска" 54 ачкі.

У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Дняпро" (Магілёў) — "Нафтан" (Наваполацк) — 2:1, "Партызан" — "Віцебск" — 0:1, "Дынама" (Брэст) — "Тарпеда" (Жодзіна) — 3:1, "Нёман" (Гродна) — "Белшына" (Бабруйск) — 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі