“Шахцёр” адолеў “Віцебск” і замацаваўся на першым месцы

“Шахцёр” адолеў “Віцебск” і замацаваўся на першым месцы

Салігорскі “Шахцёр” перамог “Віцебск” з лікам 1:2 у гасцявой гульні і замацаваўся на першым месцы турнірнай табліцы. 22 кастрычніка прайшлі чарговыя матчы 26 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Мінскае “Дынама”, якое перад гэтым турам з 55 ачкам было на другім месцы, у гульні з аўтсайдэрам “Славіяй” атрымала толькі сухую нічыю — 0:0. Такім чынам, разрыў паміж канкурэнтамі павялічыўся да 3 ачкоў. Пры гэтым заўтра, 23 кастрычніка, яшчэ будзе гуляць БАТЭ, які з 54 ачкамі займае 3-е месца. У выпадку перамогі над “Дняпром” барысаўчане набяруць 57 ачкоў і падымуцца на другое месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі