Севярынец, Шэін, Чарнышоў і Клюеў выйшлі на волю

Павел Севярынец, Аляксей Шэін і Аляксандр Чарнышоў выйшлі на волю. У спецпрыёмніку на Акрэсціна яны правялі 15 сутак. Маладых людзей сустракалі каля 40 чалавек. Яны сабраліся загадзя, ведаючы пра звычку адміністрацыі спецпрыёмніка выпускаць вязняў не ў вызначаны час, каб іх ніхто не сустракаў. І сапраўды, хлопцаў выпусцілі на гадзіну раней.

Паўлу Севярынцу адразу па выхадзе на волю ўручылі кнігу “Лісты зь лесу”, якая пабачыла свет, пакуль ён быў за кратамі.

Сёння ж быў вызвалены і Сяргей Клюеў, які атруціўся на Акрэсціна турэмнай ежай і трапіў у інфекцыйны шпіталь.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі