Севярынец: Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі не будзе

Адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах не будзе. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё сустаршыня аргкамітэта “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Павел Севярынец.
Рашэнне Аб’яднаных дэмакратычных сіл распачаць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата палітык лічыць запозненым і ўсяго толькі адказам на ініцыятыву маладых палітыкаў, агучаную напярэдадні.

Павел Севярынец: "Прэзідыум Аб’яднаных дэмакратычных сіл не ёсць структурай, якая прадстаўляе большасць апазіцыйных сіл у Беларусі. Што тычыцца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, то яна прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у Кангрэсе, які будзе прапанаваны АДС, бо гэта азначала б ратаваць тую структуру, якая давяла дэмакратычныя сілы Беларусі да гніення”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі