Сепаратысты з ДНР вывозяць абломкі збітага “Боінга”

“Раніцай баевікі падагналі да месца падзення малазійскага лайнера цяжкія краны і грузавікі і пачалі эвакуацыю абломкаў самалёта ў невядомым кірунку”, — цытуе чыноўніка УНІАН.

Таксама Батозскі паведаміў: “За ноч тэрарысты перавезлі з месца катастрофы 37 целаў загінулых у Данецкае абласное бюро судова-медыцынскай экспертызы (праспект Ільіча, 14, тэрыторыя лякарні Калініна). Лекары працуюць пад кантролем узброеных людзей у масках, якія ачапілі будынак”.

“Я не ведаю, як класіфікаваць гэтыя дзеянні. Я не ведаю, ці ёсць у КК артыкул за крадзеж парэшткаў чалавечых цел. Я не ведаю, ці маюць тэрарысты хоць крыху розуму, спачування і чалавечнасці. Прашу ўсіх па магчымасці перадухіліць гэтае злачынства”, — напісаў дарадца губернатара Данецкай вобласці.

17 ліпеня авіялайнер “Боінг-777” кампаніі Malaysia Airlines быў збіты ракетай, выпушчанай з украінскай тэрыторыі. Усе 298 пасажыраў, большасць якіх складаюць грамадзяне Нідэрландаў,  загінулі. Палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Украіны заявіла, што ракета была выпушчана сепаратыстамі з узбраення, перададзенага ім Расіяй. Выведка ЗША абвясціла папярэднія вынікі свайго расследвання, якія пацвярджаюць заявы ўкраінскага боку.

Расія ў сваю чаргу ўскладае адказнасць за трагедыю на ўкраінскіх вайскоўцаў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі