Сем’ям загінулых у тэракце на гадавіну выплацяць па 300 тысяч

Улады Мінска на гадавіну выдзелілі сем’ям загінулых грошы на “кветкі”.

“Будзе выплачана сем’ям загінулых з ліку ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей — не важна працуючыя ці не, адзіначасовая дапамога на набыццё кветак у памеры 300 тысяч рублёў”, — расказваюць Еўрарадыё у Камітэце па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

А таксама ветэранам і пажылым людзям, у каго сваякі загінулі ў падчас тэракту абяцаюць грошы на помнікі і могілкі.

“Пацярпелыя з ліку інвалідаў, ветэранаў і пажылых людзей, калі яны захочуць помнік рамантаваць, то у суме да 5 мільёнаў ім гэта кампенсуюць”, — дадаюць у камітэце.

Дабрачынныя рахункі, якія улады Мінска адкрылі адразу пасля трагедыі, цяпер пустыя: грошы скончыліся. А праз год пасля тэракту на рахунках было больш за 12 мільёнаў долараў.

“Усім выплачваліся розныя сумы, залежала ад патрэбаў. Але цяпер, калі нейкія праблемы у гэтых людзей яшчэ ёсць, могуць звярнуцца да нас, будзем разглядаць”, — абяцаюць у камітэце па працы і сацыяльнай абароне.

“У мяне дрэнна чуе адно вуха і шнары засталіся”, — расказвае пацярпелы падчас тэракту Андрэй Тышкевіч. Калі ў метро прагрымеў выбух, яго адкінула узрыўной хваляй на рэйкі, але хлопец здолеў выкараскацца.

Цяпер ужо рэабілітаваўся, жыве нармальным жыццём.

“Я ўжо аднавіўся псіхалагічна, першы год гэта ўсё узгадавалася. У метро ездзіў, але цяпер езджу на машыне, бо жыву далёка. Была дапамога ад дзяржавы, там былі выплаты, санаторый аплацілі ў 2012 годзе”, — прыгадвае Андрэй.

Падтрымка была, адразу кажа пацярпелы ад тэракту Вадзім Цюцюнаў.

“Наступствы ўжо на ўсё жыццё. Вось, сёння надвор’е добрае, добра сябе адчуваю, але стаў метэазалежны. Падтрымка да самых нечаканых арганізацый, скардзіцца няма на што. Напрыклад, Мінскі завод сілікатных выбараў аказаў дапамогу”, — кажа Вадзім Цюцюнаў.

Выбух у Мінскім метро здарыўся 11 красавіка 2011 года ўвечары. Здарэнне унесла жыцці 15 чалавек, 12 загінулі адразу. У арганізацыі тэракта абвінавацілі  Дзмітрыя Кавалёва і Уладзіслава Канавалава, але нават не ўсе пацярпелыя пагадзіліся з версіяй следства і суда.

Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі