Сцяпана Латыпава вярнулі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага

Сцяпана Латыпава вярнулі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага

Палітвязня Сцяпана Латыпава вярнулі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Прад гэтым з 10 чэрвеня ён праходзіў стацыянарную судова-псіхіятрычную экспертызу.

Латыпава затрымалі 15 верасня ў яго двары каля знакамітага мурала з "Дыджэямі Пераменаў". Суд над ім пачаўся 1 чэрвеня 2021 года. Латыпаў сказаў на працэсе пра катаванні, а потым паспрабаваў забіць сябе, уваткнуўшы ў горла асадку. Яго шпіталізавалі, а потым адправілі на псіхіятрычную экспертызу.

Вяртанне палітвязня ў СІЗА №1 азначае, што бліжэйшым часам павінен аднавіцца судовы працэс над ім. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі