Сцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу

Пасля перапынку аднавіўся працэс па справе Сцяпана Латыпава / @viasna96​
Пасля перапынку аднавіўся працэс па справе Сцяпана Латыпава / @viasna96​

Палітвязня Сцяпана Латыпава, які 1 чэрвеня паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам у зале суда, накіроўваюць на судова-псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Пасля таго як Латыпаў зрабіў спробу суіцыду, з суда яго забралі медыкі. У той жа дзень у шпіталі яго прааперавалі, а ўжо ўвечары вярнулі ў СІЗА. Сёння працэс па справе Латыпава аднавіўся.

Сцяпан Латыпаў гэтым разам, па словах праваабаронцаў, быў прышпілены да канваіраў кайданкамі. Ён паспеў сказаць прысутным, што ўсе яго дзеянні звязаныя не з яго неадэкватнасцю, а "з супрацоўнікамі ГУБАЗ".

На цяперашняе судовае пасяджэнне змагло трапіць усяго каля 15 чалавек. Астатнім сказалі, што ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй больш "месцаў няма".

Сцяпана Латыпава затрымалі ў мінулым верасні і абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў " і "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры".

Яму ставяць у віну арганізацыю дваровага telegram-чата і майстэрні па вырабе "пратэснай сімволікі", супраціў міліцыі пры затрыманні і тое, што ён увёў "у зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін". Латыпаў не прызнаў сваю віну ні па адным са згаданых эпізодаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі