Сцяпан Бандэра можа пасмяротна стаць "Героем Украіны" - УНІАН

"Героем Украіны" можа пасмяротна стаць лідэр Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпан Бандэра (1909 - 1959). Паводле словаў губернатара Івана-Франкоўскай вобласці Міколы Палійчука, на гэты крок пойдзе прэзідэнт Віктар Юшчанка.

Прысваенне звання "Героя Украіны" правадыру АУН можа адбыцца на 100-я
ўгодкі з дня яго нараджэння, якія будуць адзначацца ў Заходняй Украіне
1 студзеня 2009 года.

УНІАН нагадвае, што Івана-Франкоўская абласная рада абвесціла 2008 год
годам Сцяпана Бандэры і звярнулася да прэзідэнта Украіны з просьбай
прысвоіць яму пасмяротна высокае званне. У 2007 годзе Віктар Юшчанка
ўжо прысвоіў пасмяротна званне "Героя Украіны" камандзіру УПА Раману
Шухевічу.