Сцерлігаў хоча, каб Лукашэнка дапамог адрадзіць Русь у Чарнобыльскай зоне

У беларускім горадзе Герман Сцерлігаў прэзентаваў факсімільнае выданне “Царь-книги” і “Лицевого летописного свода” XVI стагоддзя. У бліжэйшы час са сваёй просьбай аб перадачы яму адселеных чарнобыльскіх тэрыторый ён звернецца да Аляксандра Лукашэнкі. Сцерлігаў пацвердзіў, што не баіцца радыяцыі і "калі Богу трэба, каб ён і яго грамада там пасяліліся, то і з радыяцыяй яны справяцца", піша газета “Веснік Магілёва”.
 

На сустрэчы Сцерлігаў зрабіў шэраг экстравагантных выказванняў. Ён заклікае ўсіх перасяляцца ў вёскі, скараціць дабычу нафты, "бо скарачаецца пітная вада", ліквідаваць вучоных-фізікаў, біолагаў і генэтыкаў, "бо яны нясуць зло", а таксама марыць, "каб усе рускія размаўлялі на адной мове – стараславянскай".
 

Герман Сцерлігаў — адзін з першых расійскіх мільярдэраў і стваральнік таварнай біржы “Аліса”. У 2004 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкай гонцы ў Расіі, аднак пасля няўдачы абвесціў сябе банкрутам і з’ехаў жыць у вёску, дзе стварыў сялянскую грамаду, якая займаецца сельскай гаспадаркай. У траўні сёлета ён папрасіў залічыць яго ў шэрагі грамадзян "Луганскай народнай рэспублікі". Як вядома, украінскія ўлады разглядаюць гэтую структуру, як тэрарыстычную.

Фота — politikus.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі