Служба бяспекі Украіны агучыла папярэднія тры версіі прычын катастрофы верталёта ў Браварах.
Першая — гэта парушэнне правілаў палёту. Другая — тэхнічная няспраўнасць верталёта. Трэцяй версіяй разглядаецца дыверсія — "наўмысныя дзеянні па знішчэнні транспартнага сродку".
Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 18 студзеня ў Браварах пад Кіевам каля дзіцячага садка ўпаў верталёт. На цяперашні момант вядома пра 18 ахвяраў трагедыі, у тым ліку траіх дзяцей. Пацярпелі не менш за 29 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Падчас авіякатастрофы загінула кіраўніцтва МУС Украіны і экіпаж верталёта.