Побач з дзіцячым садам у Кіеўскай вобласці ўпаў верталёт

На месцы падзення верталёта працуюць следчыя / Магнолія ТВ
На месцы падзення верталёта працуюць следчыя / Магнолія ТВ

У горадзе Бравары побач з тэрыторыяй дзіцячага садка і шматпавярховіка ўпаў верталёт, паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба. У садку ў той момант былі дзеці і супрацоўнікі. Іх эвакуявалі. Але ёсць і пацярпелыя.

Telegram-канал "Рэальны Кіеў" піша, што вядома як мінімум пра пяць пацярпелых. А таксама прыводзіць словы відавочцаў з суседняга шматпавярховіка. Яны кажуць, што вакол выпаленая зямля, і, на жаль, ёсць ахвяры. У офісе ўкраінскага прэзідэнта таксама пацвердзілі інцыдэнт. Дадзеныя пра абставіны высвятляюцца. На месцы працуюць ратавальнікі і медыкі. 

Рядом с детским садом в Киевской области упал вертолет
Верталёт упаў паміж дзіцячым садком і шматпавярховікам / Магнолія ТВ
Рядом с детским садом в Киевской области упал вертолет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі