СБУ: расійскія войскі прыйшлі ва Украіну з мапамі 1969 года

СБУ: расійскія войскі прыйшлі ва Украіну з мапамі 1969 года

Частка расійскіх войскаў прыйшла ваяваць ва Украіну, карыстаючыся мапамі 1969 года, паведамляе Служба бяспекі Украіны. Яна апублікавала некалькі здымкаў гэтых мапаў.

Паводле СБУ, іх знайшлі на "часова акупаваных тэрыторыях Харкаўскай вобласці". Паведамляецца, што такімі мапамі 50-гадовай даўнасці карысталася, у прыватнасці, 138-я гвардзейская мотастралковая брыгада.

Як адзначае ўкраінская спецслужба, на гэтых мапах цалкам адсутнічае Салтаўскі жылы раён Харкава. Яго пачалі будаваць на пачатку 1970-х, цяпер гэта адзін з самых вялікіх раёнаў горада. У лютым і сакавіку 2022 года ён некалькі разоў абстрэльваўся.

Таксама на мапах няма Травянскага і Мурамскага вадасховішчаў, якія з'явіліся ў 1970-х. Дзяржаўная мяжа паміж Украінай і Расіяй на мапах намаляваная шарыкавай асадкай, бо ў савецкі час яе ўвогуле не было. 

Як дадае СБУ, 138-я гвардзейская мотастралковая брыгада РФ, якая выкарыстоўвала гэтыя карты, была знішчаная УСУ напрыканцы сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі