Вы тут

СБУ атрымала "чорны спіс" беларускіх спартыўных чыноўнікаў

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук / З архіву sb.by

СБУ атрымала "чорны спіс" беларускіх спартыўных чыноўнікаў. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прапануе абмежаваць ім уезд ва Украіну за ўдзел у рэпрэсіях супраць спартсменаў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю, паведамляе "Трыбуна".

Сярод тых, хто трапіў у санкцыйны спіс, ёсць міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, ягоныя намеснікі Міхаіл Партной, Аляксандр Барауля, Вячаслаў Дурноў.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці таксама даслаў падобны ліст ва ўкраінскія парламент і ўрад.

Беларускія спартсмены актыўна ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. У адказ іх каралі адміністрацыйным арыштам. За кратамі пабывалі баскетбалістка Алена Леўчанка, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, кікбаксёр Іван Ганін і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.