Вы тут

"СБ" апублікавала "праслушку" затрыманых рэдактарак tut.by

Фота: pixabay.com

Выданне Адміністрацыі прэзідэнта — газета "СБ. Беларусь сегодня" апублікавала матэрыялы следства па "справе БЕЛТА". У матэрыяле за аўтарствам "Аддзела журналісцкіх расследаванняў" з'явіўся гуказапіс тэлефоннай размовы паміж супрацоўніцамі парталу tut.by Марынай Золатавай і Ганнай Калтыгінай. Паведамляецца, што запіс перададзены ў выданне следчымі ораганамі. 


Расшыфроўка размовы:

Золатава: "Ну, мы ж БЕЛТА тырым? Фактычна, вы бераце тыя навіны, якія ў адкрытым доступе? Ці ж вы бераце навіны з падпіскі, не чакаючы таго, як яны з'явяцца ў адкрытым доступе?"

Калтыгіна: "Я табе шчыра скажу: я карыстаюся падпіскай і нават не адчыняю сам сайт БЕЛТА. Ну, практычна ніколі. Таму што па падпісцы гэта з'яўляецца хутчэй. На прэсухах нейкіх і гэтак далей гэта, у прынцыпе, важна. Таму, у прынцыпе, так — мы яе юзаем, мы яе тырым".

Запіс сведчыць, што тэлефоны журналістак tut.by праслухоўвалі ўжо нейкі час. 

Нагадаем, што сёння адбыліся ператрусы ў офісах tut.by і БелаПАН, а таксама дома ў некаторых журналістаў. Вядома пра затрыманне прынамсі шасці журналістаў і рэдактараў: з tut.by затрымалі Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, ​​Галіну Уласік, Ульяну Бабаед, Дзмітрыя Бобрыка, Ганну Ермачонак, з БелаПАН — Таццяну Каравянкову