Саюз палякаў у Беларусі звярнуўся за дапамогай да ўраду Польшчы

26 кастрычніка рада арганізацыі сабралася ў Цэнтры Заменхофа ў Беластоку. Як адзін з накірункаў падтрымкі Анжаліка Борыс назвала падтрымку вучэбных пляцовак, якія стварыў у Беларусі Саюз палякаў. Між іншага, арганізацыі патрэбныя падручнікі для вывучэння польскай мовы.



У сваю чаргу старшыня незалежнага Саюза палякаў Мечыслаў Яскевіч адзначыў, што праблемай таксама з’яўляецца атрыманне польскіх візаў сябрамі арганізацыі. Праблемай з’яўляецца і адсутнасць у саюза сядзібы.



Прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі прыехалі ў Беласток па запрашэнні прэзідэнта горада Тадэўша Трускалаўскага, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі