"Савушкаў прадукт": Тварог з кішэчнай палачкай мог быць падробленым

Як паведамляла Еўрарадыё, 10 жніўня Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі паведаміла пра "бактэрыі групы кішэчнай палачкі" ў прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Мікробы былі знойдзеныя ў вяндліне Барысаўскага мясакамбіната, у ялавічыне Мёрскага мясакамбіната і ў тварагу з прадпрыемства "Савушкаў прадукт".





Як інфармуе БелаПАН, брэсцкае прадпрыемства выказала меркаванне, што расійскім спецыялістам трапілася падробленая прадукцыя. "Савшкаў прадукт" спаслаўся на тое, што раней расійскія паліцыянты выяўлялі на мясцовых рынках падробленую прадукцыю фірмы. У прыватнасці, гэта было масла "Брэст-Літоўск".





Кампанія заявіла, што праводзіць уласнае расследаванне з нагоды гэтага інцыдэнту.





Фота — kylinarocka.ru