Чарговая начная атака адбылася на Кіеў
Наступствы атакі 11 ліпеня / ДСНС
Чарговая атака адбылася на Кіеў у ноч з 10 на 11 ліпеня. Пацярпелі не менш за 11 чалавек, піша Hromadske.
Як адзначае выданне, у апошнія тыдні Расія ўзмацніла балістычныя ўдары па ўкраінскай сталіцы. Гэта адбываецца на фоне сусветнага дэфіцыту ў ракетах-перахопніках да сістэм Patriot, якія прымяняе і Украіна для абароны сваіх гарадоў.
Як паведамляе ДСНС Украіны, на адным з аб'ектаў інфраструктуры праз атаку пачаўся пажар на плошчы ў 4 тысячы квадратных метраў.