Савіных: меншасць застанецца меншасцю

Андрэй Савіных / Сайт пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
Андрэй Савіных / Сайт пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы

Пад лозунгамі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі вядзецца "барацьба за перадзел наяўных фінансавых рэсурсаў у інтарэсах кампрадорскіх груп і знешніх інтарэсантаў", заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных у інтэрв'ю агенцтву "Тэлеграф".

На думку дэпутата, цяпер у краіне "адбываецца канфлікт улады, якая рэальна працуе для патрэб грамадзян краіны, і "рэвалюцыянераў" усіх масцяў, якія змагаюцца за "сваё месца пад сонцам" на шкоду гэтым грамадзянам, але пад лозунгам іх вызвалення". 

Але, прызнае Савіных, ва ўлады ёсць слабы бок — гэта пралікі цяперашняй адміністрацыйнай сістэмы кіравання. І іх рашэнне стане вызначальным для будучыні краіны:

"Гэта і збалансаванае размеркаванне паўнамоцтваў і адказнасці, гэта ўзніклае ў шэрагу сітуацый прэваляванне ведамасных інтарэсаў над нацыянальнымі, гэта схільнасць да рэгулявання ўсяго, гэта недастатковае валоданне важнымі кампетэнцыямі, гэта "закрытасць" улады, гэта адставанне структуры і метадаў кіравання ад глабальных тэндэнцый і патрабаванняў наяўнай сітуацыі. Як мне ўяўляецца, гэта адбываецца праз тое, што сістэма кіравання занадта марудная і не заўсёды паспявае рэагаваць на змены і выклікі".

Паводле прагнозу Савіных, на выбарах пераможа Аляксандр Лукашэнка, а ў "каляровых рэвалюцыянераў" нічога не атрымаецца:

"Падтрымка палітычнага курсу кіраўніцтва краіны занадта шырокая, каб кагнітыўныя тэхналогіі маглі гэтую аснову разбурыць. Гэта азначае, што ў любым выпадку меншасць, якая складаецца ў асноўным з гарадской інтэлігенцыі, так і застанецца меншасцю... 

Навошта пачынаць загадзя безнадзейную справу? Можа, разлік на чароўны "авось"? А можа, заказчыкі гэтых працэсаў проста працягваюць эксперыментаваць, выкарыстоўваючы гэтых "каляровых рэвалюцыянераў" у якасці "гарматнага мяса" для ўдасканалення сваіх кагнітыўных тэхналогій? Дарэчы такое тлумачэнне мне здаецца вельмі верагодным".

Пра тое, што сілавікі могуць стаць на бок пратэстоўцаў, не можа быць і гаворкі, а грамадскія аб'яднанні змогуць даць адпор любым маніпуляцыям, перакананы дэпутат:

"Не варта забываць, што дзякуючы гэтым каштоўнасцям за мінулыя стагоддзі на тэрыторыі Беларусі сфармаваўся і выжыў, нягледзячы на шматлікія войны і падзелы краіны, цалкам самастойны менталітэт, хутчэй тэрытарыяльны, і цалкам самастойны і самадастатковы, то бок такі, які дрэнна паддаецца кароткатэрміновым знешнім уздзеянням".

На думку Савіных, імавернасць масавых пратэстаў у Беларусі мінімальная, таму што для гэтага няма сацыяльнай асновы.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі