Савет рэспублікі дазволіў даць грошай Кубе для набыцця беларускіх МАЗаў

Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікаваў дамову паміж урадам Беларусі і ўрадам Кубы аб пастаўках 100 аўтобусаў МАЗ і аб прадстаўленні крэдыту.

Як паведаміў старшыня сталай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец, гаворка ідзе аб пастаўках на Кубу 100 гарадскіх аўтобусаў на суму 11 млн 95 тыс. еўра, а таксама аб вылучэнні Беларусбанкам крэдыту ў памеры больш за 9,4 млн еўра. М.Чаргінец растлумачыў, што крэдыт з'яўляецца мэтавым і выдаецца пад гарантыі кубінскага ўрада тэрмінам на 5 гадоў пад 8% гадавых.

Ён паведаміў, што запланаваная пастаўка аўтобусаў 5-ю партыямі з выплатай авансу ў памеры 15%. М.Чаргінец дадаў, што мяркуецца абавязковае страхаванне экспартных рызык.

Па яго словах, "у далейшым будзе складзены кантракт на пастаўку і крэдытная дамова".

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі