Савет Еўропы правядзе ў Мінску канферэнцыю па адмене смяротнай кары
![Савет Еўропы правядзе ў Мінску канферэнцыю па адмене смяротнай кары](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/smierc-0812.jpg.webp?itok=f9G8919f)
13 снежня ў Мінску пройдзе канферэнцыя "Адмена смяротнага пакарання і грамадская думка". Яе арганізоўваюць Савет Еўропы і Міністэрства замежных спраў Беларусі пры фінансавай падтрымцы брытанскага фонду Magna Carta.
У канферэнцыі прымуць удзел дырэктар па палітычных пытаннях Савета Еўропы Аляксандр Гесель, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб, дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Еўропе Андрэа Рыгоні, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак. Акрамя таго, у працы канферэнцыі прымуць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі.