Саўмін перанакіраваў подпісы за адстаўку міністра абароны... у Мінабароны!

Саўмін перанакіраваў подпісы за адстаўку міністра абароны... у Мінабароны!

Савет міністраў перанакіраваў петыцыю з патрабаваннем спыніць бязмежжа ў беларускім войску і звольніць з пасады міністра абароны Андрэя Раўкова... у Міністэрства абароны! Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст і праваабаронца Андрэй Стрыжак:

"Адказ датаваны 23.10, як і папярэдні адказ з Адміністрацыі прэзідэнта. Пацешна тое, што ўжо на наступны дзень Лукашэнка на нарадзе раскрытыкаваў сваіх чыноўнікаў за "бюракратычны футбол" са зваротамі грамадзянаў.

Матч працягваецца: першы пас АП дала Савету бяспекі, другі пас Саўмін даў Мінабароны. Куды мяч з 9614 подпісаў, сабраных на Zvarot.by, паляціць далей?"

Напярэдадні стала вядома, што Адміністрацыя прэзідэнта перанакіравала "свой" экземпляр петыцыі з 9514 подпісамі ў Савет бяспекі. Таксама праваабаронцы накіравалі дакумент у Палату прадстаўнікоў і Мінабароны. Адказу з гэтых ведамстваў яшчэ не было.

24 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правёў у сваёй адміністрацыі нараду наконт працы са зваротамі грамадзянаў:

"Нехта напісаў у Адміністрацыю прэзідэнта ці на імя прэзідэнта, нехта скардзіцца на мясцовыя органы ўлады, а мы туды адпраўляем для разгляду гэтыя скаргі і заявы. Паток непатрэбнай інфармацыі, плацім за гэта грошы, пошта нясе туды гэтыя лісты, потым яны вам дасылаюць назад. А яшчэ і фельд'егерскую сувязь выкарыстоўваем нятанную, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Час пакласці гэтаму канец".

 

Саўмін перанакіраваў подпісы за адстаўку міністра абароны... у Мінабароны!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі