Сасновіч разграміла алімпійскую чэмпіёнку і прайшла на турнір у Сіднэі

Сасновіч разграміла алімпійскую чэмпіёнку і прайшла на турнір у Сіднэі

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№30 WTA) прайшла кваліфікацыю на турнір ў Сіднэі з прызавым фондам 823 тысячы долараў. У вырашальным адборачным матчы яна разграміла алімпійскую чэмпіёнку Рыа-2016 Моніку Пуіг (53) з Пуэрта-Рыка — 6:1, 6:0.

Сасновіч давялося гуляць два кваліфікацыйныя паядынкі за адзін дзень. У першым туры яны перамагла Тамару Зіданшак са Славеніі (79) — 6:4, 6:1.

Яшчэ адна беларуска, Арына Сабаленка (13) распачне выступ на турніры ў Сіднэі адразу з асноўнай сеткі. У 1/16 фіналу яна згуляе з чэшкай Петрай Квітавай (7).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі