Вы тут

Сарваны ў Маскве фэст у падтрымку пратэстоўцаў Беларусі пройдзе анлайн

Пратэстоўцы ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

Сарваны ў Маскве "Партызан-фэст" у падтрымку пратэстоўцаў Беларусі пройдзе анлайн. 30 верасня музычны фестываль адбудзецца на пляцоўцы тэлеканала "Дождь", пачатак а 22-й гадзіне, паведамляе "Новая газета". У яе рэдакцыі арганізатары мерапрыемства правялі прэс-канферэнцыю.

Фэст планаваўся ў маскоўскім клубе Live Stars. Але на яго адміністрацыю пачалі ціснуць, і мерапрыемства адмянілі. Музыкі вырашылі запусціць марафон відэазваротаў у падтрымку беларускіх пратэстоўцаў.

Іван Гуськоў, Аляксандр Елін і Кірыл Мядзведзеў на прэс-канферэнцыі / novayagazeta.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.