Санітарна-каранцінны кантроль у Беларусі прайшлі 460 тысяч чалавек

Санітарна-каранцінны кантроль у Беларусі прайшлі амаль 460 тысяч чалавек. Сярод іх — больш за тысячу чалавек (у тым ліку амаль 800 грамадзян КНР), якія прыехалі з Кітая. Новага каранавіруса не выяўлена, заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, у 80 чалавек, якія прыехалі з КНР, выявілі сімптомы вострай рэспіраторнай інфекцыі. Ім аказалі меддапамогу. На цяперашні час амаль усе гэтыя людзі ўжо выпісаны і знаходзяцца дома, паведамляе БЕЛТА.

Таксама Каранік распавёў, што ўсе 311 кітайскіх студэнтаў, якія вярнуліся ў Беларусь пасля вакацый на радзіме, знаходзяцца пад пастаянным медыцынскім назіраннем. 200 з іх часова жывуць на двух базах — "Брыганціна" і "Загор'е".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.