Санітарка морга ашуквала родзічаў нябожчыкаў

У Віцебску асудзілі 47-гадовую санітарку абласнога паталагаанатамічнага бюро. Яна рабіла выгляд, што спачувае родзічам нябожчыкаў, і прапаноўвала сваю дапамогу ў афармленні дамовы на рытуальныя паслугі, якія робяць у моргу.  Пры гэтым суму махлярка брала з людзей адну, а ў касу ўносіла зусім іншую, меншую ў два ці нават чатыры разы. Такім чынам за няпоўны месяц санітарка накрала грошай на сотні тысяч рублёў. Злавілі яе толькі таму, што двое яе “кліентаў” выпадкова аказаліся знаёмыя і звярнулі ўвагу на тое, што за адны і тыя ж паслугі з іх узялі розныя сумы грошай.

Санітарцы прысудзілі не толькі выплаціць пацярпелым грошы, але і адбыць паўтары гады пазбаўлення волі. Праўда, з адтэрміноўкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі