Самыя дарагія ялінкі гэтай зімой будуць прадаваць у Віцебску

У Віцебску елкі ў залежнасці ад вышыні ў сярэднім абыдуцца ў 60—300 тысяч рублёў, у Магілёве — у 37—138 тысяч рублёў, пиша газета "Рэспубліка".





У Мінску за ялінку "ростам" да метра ў сярэднім прыйдзецца выкласці 44 тысячы. Двух-трохметровыя прыгажуні ў сярэднім абыдуцца ў 56—71 тысячу, а варыянты ў тры-пяць метраў пацягнуць на 147—241 тысячу. Калі параўноўваць з мінулым годам, то метровая елка падаражэла на 11 тысяч.





Ёлачныя базары па ўсёй краіне пачнуць працаваць 22—23 снежня. У Мінску 23 снежня адкрыюцца 10 агульнагарадскіх ёлачных базараў.





Дарэчы, "ялінкавых браканьераў" чакае штраф ад 650 тысяч да 6 з паловай мільёнаў рублёў.





Фота — supersadovnik.ru