“Самы страшны райвыканкам у вобласці”. На што Брагін не пашкадуе $500 тысяч?

“Самы страшны райвыканкам у вобласці”. На што Брагін не пашкадуе $500 тысяч?

Будаўнічыя работы ў Брагіне Гомельскай вобласці мусяць пачацца ўжо праз два тыдні — 29 кастрычніка. На рамонт адводзіцца чатыры месяцы. Як распавялі Еўрарадыё ў райвыканкаме, будынак, дзе цяпер сядзяць мясцовыя чыноўнікі, — 1984 года пабудовы. З таго часу, па іх словах, ніякага рамонту не праводзілася.

“У савецкі час добра рабілі, — кажа кіраўнік спраў Брагінскага райвыканкама Валерый Чэкан. — Па праекце прадугледжаны рамонт фасада, дах у актавай зале, замена акон, санвузлы і ў калідорах. Будынак 1984 года пабудовы, і з таго часу нічога не рабілася. Вокны старыя, гнілыя, а з паўночнага боку ўвогуле палец пралазіць. Аб’ём працы вялікі, таму і сума такая”.

Тэндар на мадэрнізацыю і рэканструкцыю будынка райвыканкама праводзіць “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна”. Пачатковы кошт тэндара — 1 088 414 беларускіх рублёў.

Ва “УКБ Рэчыцкага раёна” Еўрарадыё паведамілі, што ў гэтым годзе правядуць знешнія работы. У абласным бюджэце на рамонт райвыканкама знайшлося толькі 400 тысяч беларускіх рублёў.

“Самы страшны, напэўна, будынак райвыканкама ў вобласці,  — кажа дырэктар “УКБ Рэчыцкага раёна” Святалана Рапейка. — Не ведаю, калі там апошні раз рабілі рамонт, але не было яго даўно. Думаю, што прычына ў фінансаванні. Кошт аб’екта большы за мільён, але ў гэтым годзе вылучылі 400 тысяч на вонкавыя работы”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі