"Самы сэксуальны мужчына планеты" атрымае чарговую кінапрэмію

Арганізатары міжнароднага кінафестывалю на Багамах вырашылі ўзнагародзіць Джоні Дэпа адмысловай прэміяй за дасягненні ў вобласці кінематаграфіі, паведамляе Variety. Урачыстая цырымонія адбудзецца 13-га снежня ў Насаў. Дэп атрымае ўзнагароду з рук Шона Конэры. Раней лаўрэатамі гэтай прэміі станавіліся Нікалас Кейдж, Лоўрэнс Фішбэрн і Дэрыл Хана.

Наступным фільмам з удзелам Джоні Дэпа стане "Аліса ў краіне цудаў". У карціне Ціма Бертана акцёру дасталася роля Глузданутага Капялюшніка.

Вясной 2010-га года павінны пачацца здымкі чацвёртай часткі "Піратаў Карыбскага мора", у якой Дэп зноў сыграе ролю капітана Джэка Вераб'я.

Нагадаем, што ў сярэдзіне лістапада часопіс People прызнаў Дэпа самым сэксуальным мужчынам планеты. Гэтым званнем акцёр уганараваны ўжо ў другі раз.

Фота: tv.akado.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі