Самы дарагі — юрфак у Віцебску: колькі каштуе “вышка” ў рэгіёнах

Самы дарагі — юрфак у Віцебску: колькі каштуе “вышка” ў рэгіёнах

12 ліпеня ў Беларусі пачаўся прыём дакументаў у ВНУ. Еўрарадыё ўжо распавядала, колькі будзе каштаваць вышэйшая адукацыя ў 2019/2020 навучальным годзе ў мінскіх універсітэтах.

Сёння мы накіравалі гэтае пытанне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, размешчаныя за мінскай кальцавой дарогай.

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт

У прыёмнай камісіі БрДУ Еўрарадыё распавялі, што самыя дарагія факультэты ў 2019/2020 годзе — юрыдычны факультэт і факультэт замежных моў. Кошт — 2800 рублёў. За матэматычную спецыяльнасць брэсцкаму першакурсніку давядзецца заплаціць 2530 рублёў. Вучоба на матэматычным факультэце самая танная.

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

Вучоба ў ВДУ імя Машэрава каштуе на 300 рублёў даражэй, чым у яшчэ адным дзяржаўным універсітэце з Віцебскай вобласці — Полацкім. Усе спецыяльнасці, акрамя “Правазнаўства”, каштуюць 2898 рублёў. Вучоба на дзённым аддзяленні юрфака самая дарагая — 3241 рубель.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

У ГДУ імя Ф. Скарыны Еўрарадыё паведамілі, што вучоба на гістарычным ці эканамічным факультэце абыдзецца першакурсніку ў 2484 рублі. Навучанне на ўсіх астатніх спецыяльнасцях будзе каштаваць 2582 рублі.

Самы дарагі — юрфак у Віцебску: колькі каштуе “вышка” ў рэгіёнах

Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія

У Горацкай акадэміі ў сярэднім вучоба каштуе 1300–1500 рублёў за год. Еўрарадыё там пахваліліся, што вышэйшая адукацыя ў Горках — самая танная ў Беларусі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт

У ГрДУ імя Янкі Купалы Еўрарадыё распавялі, што пакуль не атрымалі новыя цэны на наступны навучальны год. Летась максімальны кошт навучання склаў 2888 рублёў, а самыя танныя спецыяльнасці — руская і беларуская філалогія — каштавалі 2516 рублёў. У прыёмнай камісіі спадзяюцца, што вучоба падаражэе не нашмат.

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт

Кошт першага курса ў МДУ імя Куляшова для будучых эканамістаў, правазнаўцаў і псіхолагаў складзе 3025 рублёў. Вучоба на ўсіх астатніх факультэтах каштуе 2920 рублёў.

Самы дарагі — юрфак у Віцебску: колькі каштуе “вышка” ў рэгіёнах

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт

У прыёмнай камісіі ўніверсітэта ў Пінску Еўрарадыё коратка распавялі, што вучоба на ўсіх факультэтах там каштуе аднолькава — 2495 рублёў. Плаціць за навучанне можна ў пяць этапаў.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Цэны на вучобу ў ПДУ павялічыліся на 280 беларускіх рублёў. У 2018 годзе атрымаць дыплом педагога ці эканаміста можна было за 2350 рублёў. У новым навучальным годзе вучоба на ўсіх факультэтах першакурснікам абыдзецца ў 2630 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі