Самалёт, які разбіўся ў Ерэване, тры тыдні таму з праблемамі ляцеў з Берліна

Беларускі пасажырскі самалёт CRJ–100LR, які ўчора раніцай разбіўся і згарэў у ерэванскім аэрапорце, мог пацярпець аварыю яшчэ тры тыдні таму. Як паведамляла Еўрарадыё, 21 студзеня ў самалёце “Белавія” на рэйсе Берлін-Мінск амаль адразу пасля ўзлёту быў зафіксаваны сігнал пра разгерметызацыю салона. На борце тады знаходзілася 27 пасажыраў.

Лётчыкі прынялі рашэнне апусціць авіялайнер з 10 тыс. да 3 тыс. метраў. Самалёт паспяхова прызямліўся ў Мінску, было заяўлена, што трывога аказалася непраўдзівай – дала збой аўтаматыка.

Учора на борце самалёта было 18 пасажыраў і 3 члены экіпажу. Усе паспелі выратавацца.

Нагадаем, абодва самалёты CRJ–100LR канадскай вытворчасці паступілі ў парк “Белавія” летась на правах лізінга. Да таго з 1999 года яны лёталі ў Францыі, Нямеччыне, Канадзе і ЗША.

Планавалася, што Беларусь будзе іх эксплуатаваць на працягу 20 гадоў. Не выключалася набыццё яшчэ некалькіх самалётаў CRJ–100LR, разлічаных на 40-50 пасажыраў.

Фота - АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі