Самалёт Ryanair, які ляцеў з Мілана ў Вільню, заляцеў у Беларусь
![Самалёт Ryanair, які ляцеў з Мілана ў Вільню, заляцеў у Беларусь](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/samaliot-2608.jpg.webp?itok=YxtCNknZ)
Борт Ryanair, які выконваў рэйс з Мілана ў Вільню, на некалькі хвілінаў заляцеў у паветраную прастору Беларусі. Так ён пазбягаў сутыкнення з навальніцай.
Здарэнне адбылося ў ноч з 25 на 26 жніўня.
Праціўнікаў Лукашэнкі ў самалёце не было. Таму ён, амаль даляцеўшы да Ліды, узяў курс на Вільню. І яшчэ праз некалькі хвілінаў без перашкодаў прызямліўся ў сталіцы Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.