Сам не ведаю, чаму стаў уцякаць: у каго сілавікі стралялі на Сурганава ў Мінску

Скрыншот з відэа пагоні
Скрыншот з відэа пагоні

13 кастрычніка ў ТГ-канале з'явілася відэа экшн-пагоні са стральбой на скрыжаванні вуліц Кузьмы Чорнага і Сурганава ў Мінску.

Як даведалася Еўрарадыё, той, хто ўцякаў ад невядомых у чорным, — непаўналетні навучэнец каледжа БНТУ. Людзі ў масках усё ж дагналі хлопца і пабілі, але праз некаторы час адпусцілі. Вось што кажа сам М.:

— На пешаходным пераходзе гарэла зялёнае святло. Я "сядзеў" у тэлефоне. Потым мне хтосьці ўлятае ў спіну, і я ўжо ляжу на зямлі, думаў, што гэта сябры ці знаёмыя не разлічылі сілу. Я ўпаў. Паварочваюся, а там ужо амапаўцы, але як мне сказалі, гэта не амапаўцы, а ГУБАЗіК. Я адразу разгубіўся, кажу: "Дайце хоць маме патэлефанаваць". Яны такія: "Закрый рот, нічога мы табе не дамо, потым патэлефануеш". Падвялі да белага "мерседэса", спачатку ўдарылі некалькі разоў, а потым пачалі даставаць нейкі белы жгут рукі завязаць. Я чагосьці пачаў уцякаць, нават сам не ведаю, чаго пачаў уцякаць. Пачалі страляць.

"Сам не знаю, чего стал убегать": в кого силовики стреляли на Сурганова в Минске
Той самы хлопец / фота з сацсетак

Па словах дырэктара каледжа, з М. усё нармальна. Ці будуць у далейшым у дачыненні да маладога чалавека прымацца якія-небудзь меры з боку праваахоўнікаў, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі