Салісту “Беларускіх песняроў” Дайнеку забаранілі ўезд ва Украіну
![Салісту “Беларускіх песняроў” Дайнеку забаранілі ўезд ва Украіну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dajnieka-0102.jpg.webp?itok=eN7sXEfq)
Дзяржаўная памежная служба Украіны забаранаіла грамадзяніну Беларусі праезд на сваю тэрыторыю.
Мяркуючы па відэа, гэта саліст гурта “Беларускія Песняры” Валерый Дайнека. 31 студзеня прыляцеў у аэрапорт “Барыспаль”, але сутыкнуўся з праблемамі на памежным кантролі.
Па звестках украінскіх памежнікаў, улетку 2020 года ён “незаконна, парушаючы парадак ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе, наведаў паўвостраў Крым”. Спявак пацвердзіў, што лятаў у Крым, каб паўдзельнічаць у журы фестывалю.
Цяпер спеваку на тры гады забаронены ўезд ва Украіну. Бліжэйшым рэйсам яго адправілі назад у Мінск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.