Вы тут

Салігорскі “Шахцёр” стаў уладальнікам Кубка Беларусі па футболе

ФК "Шахцёр"

Салігорскі “Шахцёр” заваяваў кубак Беларусі па футболе. 26 траўня ў фінальным паядынку ён абыграў “Віцебск” з лікам 2:0, нягледзячы на актыўны супраціў віцеблянаў. Галамі адзначыліся легіянеры Дарка Бодул і Нікола Анціч.

Гарнякі заваёўваюць Кубак Беларусі ў трэці раз за сваю гісторыю: раней каманда была ўладальнікам ганаровага трафея ў сезоне 2003/2004 і ў сезоне 2013/2014. Апроч таго, “Шахцёр” пяць разоў быў фіналістам Кубка.

У пачатку наступнага сезона каманда згуляе ў матчы за Суперкубак з чэмпіёнам краіны па футболе, а таксама атрымае права на выступ у другім кваліфікацыйным раундзе Лігі Еўропы.

Летась Кубак Беларусі заваявала брэсцкае “Дынама”.