Салігорскі “Шахцёр” разграміў “Гленавон” з Паўночнай Ірландыі

Матч кваліфікацыі Лігі Еўропы праходзіў у Салігорску, “Шахцёр” пры поўных трыбунах выйграў у брытанцаў з лікам 3:0. У першым тайме на 8-й хвіліне мяч забіў Юрэвіч. У другім разгром “Гленавону” ўчынілі Януш і Камароўскі. У наступны раўнд выходзяць беларусы.

Нагадаем, што 9 ліпеня акрамя “Шахцёра” ў кваліфікацыі Лігі Еўропы таксама выступала жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, аднак не змагло прайсці албанскі “Кукесі”. Такім чынам, у гэтым турніры засталіся два клубы — “Шахцёр” і “Дынама-Мінск”.

Акрамя іх, Беларусь у еўракубках прадставіць БАТЭ. Барысаўчане пачынаюць з 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў хатнім матчам супраць ірландскага “Дандолка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі