Вы тут

Салігорскі “Шахцёр” прайграў у гасцях “Тарына” — 0:5

twitter.com/torinofc_1906

Салігорскі “Шахцёр” няўдала згуляў у Турыне з “Тарына” ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. Разгромнае паражэнне з лікам 0:5 азначае, што ў гарнякоў няма шанцаў на выхад у плэй-оф. Тэкставы анлайн можна пачытаць тут.

Матч у адказ — праз тыдзень на мінскім стадыёне “Дынама”.

БАТЭ ў першым паядынку ў гасцях перамог “Сараева” — 2:1. Паядынак на “Барысаў-Арэне” пройдзе 15 жніўня.