Салігорскі "Шахцёр" блізкі да чэмпіёнства, засталіся яшчэ дзве перамогі

Салігорскі "Шахцёр" блізкі да чэмпіёнства, засталіся яшчэ дзве перамогі

Салігорскі "Шахцёр" блізкі да чэмпіёнства. У нядзелю "гарнякі" ў матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе перамаглі "Тарпеда-БелАЗ" — 3:1. У "Шахцёра" стала 62 ачкі пасля 24 матчаў. У бліжэйшага пераследвальніка, барысаўскага БАТЭ, 55 ачкоў пасля 26 гульняў. Такім чынам салігорцам засталіся яшчэ дзве перамогі, каб стаць недасягальнымі і датэрмінова ўзяць золата першынства.

Вынікі астатніх матчаў тура: "Іслач" — "Слуцк" — 2:0, "Смаргонь" — "Віцебск" — 2:0, "Славія" — БАТЭ — 3:1, "Мінск" — "Гомель" — 0:0, "Рух" — "Дынама" (Мінск) — 1:3, "Энергетык-БДУ" — "Дынама" (Брэст) — 0:0.

Гульні 27-га тура прызначаны на 22 кастрычніка. "Шахцёр" сустрэнецца ў гасцях з "Віцебскам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі