Вы тут

Саладуха — пра Дзень Волі: Калі гэта антыўрадавы канцэрт, то выступаць не буду

Аляксандр Саладуха. Фота з сацыяльных сетак

Арганізатары святкавання стагоддзя БНР звярнуліся да заслужанага артыста Беларусі, спевака Аляксандра Саладухі з прапановай выступіць на вялікім канцэрце каля Опернага тэатра 25 сакавіка. Выканаўца ўзяў паўзу на роздумы.

“Мне трэба ведаць, калі гэта антыўрадавы канцэрт і гэтак далей, то ні ў якім разе, выступаць не буду, — распавёў Саладуха ў размове з Еўрарадыё. — Я акурат тэлефаную ў органы, каб даведацца дакладна, што гэта за мерапрыемства”.

25 сакавіка з 14.00 да 19.00 каля Опернага тэатра адбудзецца вялікі канцэрт з нагоды святкавання стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі. Паводле слоў арганізатараў, цяпер дакладна вядома пра выступы гуртоў J:МОРС, “Крама”, Akute, “Амарока”. Канчатковы лайнап высветліцца цягам тыдня.

Фрагмент канцэрта да Дня Незалежнасці Беларусі ў 1994 годзе. На першым кадры Аляксандар Саладуха трэці справа.