Сахашчык і Залужны падрыхтавалі план

Валерый Сахашчык і Валерый Залужны / t.me/sahashchik
Валерый Сахашчык і Валерый Залужны / t.me/sahashchik

Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык сустрэўся з галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны генералам Валерыем Залужным. Фота апублікаваў Сахашчык. Ён не піша, калі адбылася сустрэча і якія тэмы абмяркоўваліся, зазначае толькі, што "план гатовы".

Па звестках "Нашай нівы", сустрэча адбылася ў лістападзе, але Валерый Сахашчык аб'явіў пра яе толькі цяпер. Становіцца зразумела, што меў на ўвазе Сахашчык, калі 2 снежня на прэс-канферэнцыі ў Варшаве паведаміў: "Аб'яднаны Пераходны Кабінет мае добрыя стасункі з Узброенымі сіламі Украіны". Тады ён заявіў, што ва Украіне створана новая вайсковая часць беларусаў-добраахвотнікаў, якая атрымае цяжкае ўзбраенне. Відавочна, што гэта быў вынік сустрэчы з генералам Залужным. Згадка пра "план" сведчыць пра тое, што могуць быць зроблены і наступныя крокі. Да гэтага падштурхоўвае пагроза Украіне з боку мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі